У адпаведнасці з артыкулам 211 Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь уласнік нясе цяжар утрымання прыналежнай яму маёмасці, калі іншае не прадугледжана заканадаўствам або дагаворам.
У адпаведнасці з пунктам 1, абзацамі 4, 6, 7 пункта 2 артыкула 90 Жыллёвага кодэкса Рэспублікі Беларусь (далей — кодэкс) наймадаўцы жылых памяшканняў дзяржаўнага жыллёвага фонду, арганізацыі, якія ажыццяўляюць эксплуатацыю жыллёвага фонду і (або) прадстаўляюць жыллёва-камунальныя паслугі, уласнікі жылых. дамоў прыватнага жыллёвага фонду абавязаны забяспечваць захаванасць жылых памяшканняў, належную эксплуатацыю жылога дома, у тым ліку:
належны тэхнічны і санітарны стан дапаможных памяшканняў, належны тэхнічны стан канструктыўных элементаў і інжынерных сістэм;
правядзенне бягучага рамонту;
правядзенне тэхнічнага абслугоўвання.
У адпаведнасці з часткай 2 артыкула 92 кодэкса эксплуатацыя блакіраваных і аднакватэрных жылых дамоў ажыццяўляецца наймадаўцам жылых памяшканняў дзяржаўнага жыллёвага фонду і ўласнікамі жылых памяшканняў прыватнага жыллёвага фонду самастойна, а таксама з прыцягненнем на дагаворных умовах іншых асоб.
Такім чынам, на ўласнікаў жылых памяшканняў прыватнага жыллёвага фонду, размешчаных у блакіраваным жылым доме заканадаўствам ускладзены абавязак па ажыццяўленню комплексу мерапрыемстваў па ўтрыманні, тэхнічным абслугоўванні і бягучым рамонце жылога дома, у тым ліку з прыцягненнем на дагаворных умовах іншых асоб.